
15 сакавіка мы адзначаем дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У нашай краіне Канстытуцыя-гэта асноўны закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна нашай рэспублікі, выбарчая сістэма, дзяржаўны лад. Дзякуючы Канстытуцыі любы чалавек у нашай краіне мае права на годнае жыццё і асобаснае развіццё. Педагогамі пачатковых класаў праведзены інфармацыйная гадзіна " Свет права. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь". З вучнямі абмеркавалі, як ўладкавана грамадства, як утвараюцца органы ўлады, якія асноўныя правы і абавязкі грамадзян, герб, гімн, сцяг і сталіца дзяржавы.