Поўная назва ўстановы адукацыі
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Абідавіцкая сярэдняя школа"
Структура ўстановы адукацыі
Дырэктар
Саўчанка Аляксандр Іванавіч, т. +375 2231 56 485
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Чыгірава Наталля Мікалаеўна, т. +375 2231 55 621
- Настаўнікі - прадметнікі
- Настаўнікі пачатковых класаў
- Педагог - арганізатар
- Кіраўнік па ваенна - патрыятычнаму выхаванню
- Кіраўнік фізічнага выхавання
- Выхавацель групы падоўжанага дня
- Выхавацелі дзіцячага сада
- Настаўнікі, якія выконваюць функцыі класнага кіраўніка
Загадчык гаспадаркі
Аляксюціна Людміла Мікалаеўна, т. +375 2231 55 616
Задачы і функцыі установы адукацыі
Мэта дзейнасці - забеспячэнне якасці адукацыі праз фарміраванне метапрадметныя уменняў і навыкаў, рэалізацыю прынцыпу інклюзіі, выхаваўчага патэнцыялу зместу вучэбных заняткаў.
Задачы дзейнасці:
- забяспечыць рэалізацыю сістэмна-дзейнаснага, культуралагічнага, асобасна арыентаванага і кампетэнтнаснага падыходаў да арганізацыі адукацыйнага працэсу;
- стварыць умовы для рэалізацыі прынцыпу інклюзіі, якая забяспечвае роўны доступ да атрымання адукацыі для ўсіх навучэнцаў з улікам разнастайнасці асаблівых індывідуальных адукацыйных патрэбаў і індывідуальных магчымасцяў кожнага навучэнца;
- забяспечыць рэалізацыю выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў, у тым ліку па фарміраванні ў вучняў духоўна-маральных каштоўнасцей, здаровага ладу жыцця, грамадзянскасці, патрыятызму, адказнасці, працавітасці на вучэбных, факультатыўных занятках і ў пазаўрочны час;
- удасканальваць формы і метады работы па сацыяльна-педагагічнаму і псіхалагічнаму суправаджэнню адукацыйнага працэсу, які стварае ўмовы для паспяховага навучання і развіцця асобы, а таксама падрыхтоўка вучняў да ўсвядомленага прафесійнага самавызначэння, працягу адукацыі, працоўнай і грамадскай дзейнасці, сямейнага жыцця;
- удасканальваць матэрыяльна-тэхнічную базу ўстановы адукацыі.